Дні культуры Беларусі ў Літве, якія праходзяць ужо другі раз, арганізаваныя па ініцыятыве беларускага пасольства ў Літве пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Мінкультуры Беларусі, а таксама Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы.

У часе паездкі Латушка наведае віленскую беларускую школу імя Францыска Скарыны, у якой адкрыецца выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Міністр

перадасць школе выданні твораў Багдановіча, кнігі пра яго жыццё і творчасць, а таксама бюст
літаратара. Ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і з кіраўніцтвам Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы.

Павел Латушка таксама наведае Нацыянальны гістарычны музей Літвы. Як паведамляе прэс-служба Мінкультуры, там

плануецца ініцыяваць перад літоўскім бокам «праект стварэння сумеснай віртуальнай экспазіцыі экспанатаў Беларускага музея Івана Луцкевіча»
, якія знаходзяцца ў Беларусі і Літве.

Акрамя таго, міністр культуры Беларусі перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэцы Літвы 100 апошніх выданняў, прысвечаных гісторыі і культуры Беларусі. Сярод іх — «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (на чатырох мовах), «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» Леаніда Несцерчука, «Музычны культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага І Каралеўства Польскага» Змітра Сасноўскага і іншыя. Акцыя перадачы кніг пройдзе пры падтрымцы беларускага МЗС і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца вечарам 26 верасня ў Літоўскай нацыянальнай філармоніі, дзе пройдзе канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Аляксандра Анісімава.

У рамках Дзён культуры Беларусі ў Літве пройдуць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, тэатра імя М. Горкага, канцэрт Камернага аркестра Белдзяржфілармоніі, свята беларускай песні ў Клайпедзе і іншыя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?