Міністр абароны Балівіі Сесілія Чакон сышла ў адстаўку ў знак пратэсту супраць разгону ўладамі акцыі пратэсту насельніцтва.
Чакон патлумачыла, што абураная рашэннем уладаў краіны ўжыць сілу супраць грамадзян, якія пратэставалі супраць будаўніцтва дарогі цераз запаведнік.
У нядзелю каля 500 паліцэйскіх, выкарыстоўваючы слёзацечны газ, разагналі дэманстрантаў, якія вырашылі пераадолець пешшу некалькі соцень кіламетраў, каб прыцягнуць увагу да спрэчак з прычыны будаўніцтва дарогі. Некалькі чалавек атрымалі раненні.
0
0
0
0
0
0