Рыначны курс даляра па выніках чарговага дня таргоў на дадатковай біржавой сесіі знізіўся на 70 рублёў і склаў 7.760 рублёў за адзін даляр ЗША.

Па выніках папярэдняга дня таргоў, 26 верасня ён складаў 7.830 рублёў (у першы дзень таргоў 14 верасня — 8.600). З пачатку таргоў на дадатковай сесіі беларускі рубель умацаваўся адносна даляра на 9,8%.

Курс еўра знізіўся на 20 рублёў і склаў 10.500 рублёў за адзін еўра.

Курс расійскай валюты застаўся на ранейшым узроўні і склаў 241 беларускі рубель за адзін расійскі рубель.

Пасля пачатку правядзення дадатковай сесіі беларускі рубель умацаваўся адносна расійскага рубля амаль на 21%, да еўра — больш чым на 13%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?