Фота www.muzzbuzz.biz

Фота www.muzzbuzz.biz

Паведаміў сёння журналістам выканаўчы старшыня Савета дырэктараў і найбуйнейшы акцыянер кампаніі Уорэн Рэйнальдс.

Кампанія адкрые 20 кавярняў на тэрыторыі Беларусі. «Яны будуць адкрытыя на працягу бліжэйшых двух гадоў на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна, — удакладніў Уорэн Рэйнальдс. — Аб’ём інвестыцый у праект склаў $5,5 млн». У выніку будзе створана больш за 200 працоўных месцаў.

Уорэн Рэйнальдс падкрэсліў, што бізнес кампаніі зарыентаваны не проста на фарміраванне рознічных месцаў гандлю, але і на стварэнне спадарожных бізнес-структур, якія падтрымліваюць гэтыя рознічныя кропкі. У найбліжэйшай будучыні кампанія мае намер адкрыць у Беларусі прадпрыемства, якое будзе займацца пастаўкамі кавы. «Мы будзем ствараць магчымасць для Беларусі генераваць прыбыткі ад экспарту гэтай прадукцыі», — адзначыў Уорэн Рэйнальдс. Будзе створаны і цэнтр кампетэнцыі, які будзе сачыць і курыраваць пытанні, якім чынам абсмажваць і прадаваць каву.

Muzz Buzz Franchising Ltd. таксама плануе рэалізаваць некалькі праектаў у сферы індустрыі выпечкі, упакоўкі, рэкламы і маркетынгу ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?