Міністэрства юстыцыі апублікавала вынікі пазачарговай атэстацыі адвакатаў. Так,

спынена дзеянне ліцэнзіі Тамары Сідарэнка (абаронца Уладзіміра Някляева), у Івана Дударава дзеянне ліцэнзіі прыпынена на паўгода.

Спн. Сідарэнка адзначае, што яна не патрапіла на пазачарговую атэстацыю. Яе дакументы былі раней перададзены на Кваліфікацыйную камісію. Але не ведае, каб у кагосьці іншага было спынена дзеянне ліцэнзіі. Таму схільная ў гэтым «адзіны адвакаце» бачыць сябе.

Тамара Сідарэнка мела два прадстаўленні, што дае падству Мінюсту пачаць працэдуру спыненя адвакацкай ліцэнзіі. Што і было зроблена. Хаця адвакатка не лічыць, што другое прадстаўленне было вынесена законна. Таму будзе абскарджваць дзеянні міністрэства.

«Даводзіцца аб гэтым думаць», — пракаментавала магчымую сувязь паміж рашэнне ведамства Галаванава і яе абаронай Уладзіміра Някляева. Па словах жанчыны, увага да яе адвакацкай дзейнасці ўзнікла пасля снежаньскага інтэрв’ю. Тады была праведзена праверка яе працы.

Па словах калег Івана Дударава, адвакат не быў звязаны са справай па 19 снежня. Таму рашэнне ў яго выпадку не носіць палітычны характар.

Як паведамляецца ў справаздачы Мінюста, Кваліфікацыйнай камісіяй яшчэ чацвёра старшынь юрыдычнымі кансультацыямі і дванаццаць адвакатаў былі атэставаны з умовай паўторнай атэстацыі праз год.

Да пазачарговай атэстацыі было спынена дзеянне ліцэнзій пяці адвакатаў, хто бараніў палітвязняў. Гэта Алег Агееў, Таццяна Агеева, Уладзімір Тоўсцік, Тамара Гараева, Павел Сапелка. Без адвакацкай працы засталася і Зарына Залеўская, жонка Алега Агеева, якая не прымала ўдел у справе 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?