У прэс-цэнтры БЕЛТА 28 верасня ў 11.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя «Цэнавая палітыка буйных гандлёвых сетак на беларускім спажывецкім рынку».

Менавіта буйныя гандлёвыя сеткі, імпарцёры і пастаўшчыкі вызначаюць у канчатковым выніку ўзровень цэн, з якім мы сутыкаемся кожны дзень у магазінах. Цэнавая палітыка моцных ігракоў гэтага рынку зможа паўплываць непасрэдна на сітуацыю ва ўсёй гандлёвай галіне, вызначыць тэндэнцыі ва ўсіх сегментах рознічнага гандлю.

Як стабілізацыя на валютным рынку паўплывае на гандлёвы бізнес? Ці прывядзе зніжэнне курсаў валют на дадатковай сесіі БВФБ да зніжэння цэн у рознічным гандлі? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа Андрэй Зубкоў, дырэктар ТАА «Еўрагандаль» (сетка рознічных магазінаў «Еўраопт»). Ён раскажа аб стане рынку рознічнага гандлю ў Беларусі, прааналізуе напрамкі яго далейшага развіцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?