У канцы кастрычніка тэлеканал «8 канал» прадставіць праект «Гаворым па-беларуску»,
паведаміў генеральны дырэктар ЗАТ «8 канал» Пётр Чарнаморац 27 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў,

на працягу тыдня ў эфіры тэлеканала будуць паказаны 12 фільмаў еўрапейскіх рэжысёраў, на беларускай мове.
Карціны перакладзеныя і агучаныя «8 каналам». У іх ліку серыял «Агнём і мячом», фільмы «Вяселле», «Новыя амазонкі», «Мішкі» і інш
Мэта праекта — падтрымаць беларускую мову.

Сёлета спаўняецца 15 гадоў, як «8 канал» выйшаў у эфір у Мінску. У гэтым годзе канал пачаў вяшчаць на тэрыторыі ўсёй краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?