заявіў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас 28 верасня ў Мінску на міжународнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю СНД.

Ён нагадаў, што на 2011 год пастаўлена задача прыцягнуць у краіну 6,5 млрд. долараў прамых замежных інвестыцый.

Беларускі ўрад запрашае інвестараў укладваць грошы ў нана- і біятэхналагічныя праекты, атамную энергетыку, касмічныя тэхналогіі, трактара- і аўтамабілебудаванне, інфраструктурныя праекты (сувязь, лагістыка, камунікацыі, транспарт).

Румас заявіў, што ў Беларусі створаны «максімальна камфортныя ўмовы» для інвестыцыйнай дзейнасці. На гэта, паводле яго слоў, скіравана, у прыватнасці, дырэктыва прэзідэнта № 4. Сярод яе галоўных задач — стварэнне асновы для комплекснай рэформы эканомікі, ліквідацыя бар’ераў для бізнесу.

Закранаючы супрацоўніцтва ў межах СНД, Румас выказаўся за пашырэнне прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі, установамі, інстытутамі. Гэтаму, мяркуе ён, павінны садзейнічаць базавыя арганізацыі, органы галіновага супрацоўніцтва.

Віцэ-прэм’ер заявіў аб неабходнасці развіцця фундаментальнай навукі ў краінах Садружнасці, аб’яднання навуковых патэнцыялаў. Асновай гэтай працы, паводле яго слоў, павінна стаць міждзяржаўная праграма інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года. Яе праект будзе разгледжаны на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД у Санкт-Пецеябургу 18 кастрычніка.

Румас мяркуе, што, трымаючыся прынятай у СНД Стратэгіі эканамічнага развіцця да 2020 года, краіны змогуць перайсці да «інтэнсіўнай мадэрнізацыі эканомік і аб’яднання вытворчых ланцужкоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?