27 верасня на сайце charter97.org з’явілася інфармацыя пра затрыманне ў Лепелі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктара Калесніка. Пры гэтым паведамлялася, што ў яго канфіскавалі інфармацыйныя матэрыялы да «Народнага сходу» і газеты «Наша Ніва». Гэта было дзівам для Рэдакцыі: адкуль ён іх узяў і для чаго?
Карэспандэнт «НН» патэлефанаваў сп. Віктару, каб сярод іншага даведацца пра канфіскаваныя асобнікі. У выніку высветлілася, што ў актывіста канфіскавалі каля ста асобнікаў... газеты «Народная воля». Сапраўды, «Народная воля» выпусціла спецвыпуск да Народнага сходу.
Віктар Калеснік патлумачыў, што канфіскацыю газет і ўлётак міліцыянты пісьмова не афармлялі.