Паводле прагрозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 верасня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С, днём плюс 12–18°С.

У Мінску воблачна з праяненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–12°С, днём плюс 13–15°С.

30 верасня па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі, днём па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–12°С, днём плюс 12–19°С, па захадзе плюс 20–22°С.

1 кастрычніка пераменная воблачнасць. Па ўсходзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С, днём плюс 11–18°С, па паўднёвым захадзе плюс 19–22°С.

БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?