Курс даляра ЗША на дадатковай гандлёвай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 28 верасня знізіўся на 70 пунктаў, з 7760 да 7690 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт склаў 16 млн 213 тыс. даляраў, прапанова — 21 млн 284 тыс., аб’ём таргоў, у якіх удзельнічала 29 банкаў, — 20 млн 544 тыс.

Курс еўра паменшаў з 10500 да 10470 рублёў. У таргах удзельнічала 29 банкаў. Попыт — 9 млн 51 тыс. еўра, прапанова — 11 млн 531 тыс., аб’ём — 11 млн 94 тыс.

Курс расійскага рубля застаўся на адзнацы 241. У таргах таксама ўдзельнічала 29 банкаў. Попыт — 380 млн 99 тыс., прапанова — 466 млн 736 тыс., аб’ём — 466 млн 236 тыс.

Як ужо паведамлялася, курс даляра ЗША на асноўнай сесіі застаўся на адзнацы 5584 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?