Гурт FolkRoll атрымаў
Праграма складзена з даўніх беларускіх песень у пранізлівым выкананні.Творы гучаць у суправаджэнні альта, скрыпкі, кантрабаса, кларнета. «У аранжыроўках музыкі часам праяўляюць тую ж смеласць, што і
Голас Насты унікальны — у ім гучыць голас нашай зямлі і джазавыя ноткі, у ім спалучаюцца юнацкі надрыў і акадэмічны дыяпазон. Альбом Vir ад гурту FolkRoll мінскія меламаны вырываюць адзін у другога з рук. Дагэтуль FolkRoll, складзены з беларускіх музыкаў, іграў пераважна за мяжою.
30 верасня ў Тэатры эстрады(вул. Маскоўская, 18а) FolkRoll дасць свой першы ў Беларусі сольны канцэрт.
Пачатак канцэрту — а 19.00.Квіткі каштуюць ад 15 да 20 тысяч рублёў.
Напярэдадні канцэрту «НН» сустрэлася з Настай Някрасавай.
«Такая музыка нам не падыходзіць»
«Мы хвалюемся — нам падаецца, што людзі чакаюць нейкай неверагоднай сенсацыі, — кажа Наста. — Аднак мы ж не маем нейкага шоў, ці чагосьці такога кшталту. Я не ведаю, колькі людзей прыйдзе — палова залы ці чвэрць. Хай будзе толькі адзін глядач, але мы сыграем».
Аднак музыкам цяжка ўявіць выступ FolkRoll у кавярні ці клубе з півам — найбольш распасюджаных у сучанай Беларусі канцэртных пляцоўках.
«Як толькі гаспадары такога клуба ці кавярні ўключаць «Вір», яны скажуць: «Такая музыка нам не падыходзіць». Я ж там крычу, шапчу, варажу — хлопцы і дзяўчаты варожаць. Ды і мы пэўна не змаглі б выступаць, калі
Класна было б сыграць канцэрт у пячоры, дзе гук глыбінны, далёкі, і рэха з глыбіні кожны твой гук шматразова паўтарае.Вось такая пляцоўка была б ідэальнай для нашай музыкі».
Мінск і яго гучанне
Наста не лічыць беларускую публіку закрытай для новага, аднак беларуская сітуацыя накладае адбітак і на музычную сферу. І гаворка тут не толькі пра палітыку.
«Калі прыязджаеш у Мінск, то адчуваеш, наколькі
Добрым канцэптам было б тое, каб грала ў метро нейкая музыка, ці можа гук вадаспаду, ці птушыныя спевы ў лесе — каб былі розныя гукі.На вуліцы, як я разумею, таксама цяжка граць у Мінску. І такім чынам няма артыстычнай прасторы. А патэнцыйных прастораў у Мінску вельмі шмат. У варшаўскім Інстытуце музыкалогіі, дзе я вучуся, людзі ствараюць такія праекты — часам нават пераносяцца ў часе, апісваюць гукамі горад. Напрыклад, «Гук Варшавы