Фестываль сучаснага і авангарднага мастацтва «Мамант» праводзіцца ў Мінску рэгулярна з 1995 года. У рамках фестывалю праводзяцца выставы авангарднага жывапісу і скульптуры, праходзяць канцэрты і прэзентацыі.

Галоўнай падзеяй фестывалю з самага яго пачатку быў конкурс авангарднай моды, які праходзіць у выглядзе відовішчнага шоу. Конкурсная сцэна стала стартавай пляцоўкай для шматлікіх дызайнераў, якія сёння шырока вядомыя і ў Беларусі, і за яе межамі. На «Маманце» ўпершыню прагучалі імёны такіх мадэльераў і дызайнераў, як Іван Айплатаў, сёстры Парфяновіч, Павел Панаскін, Алена Цакаленка, Вольга Самошчанка…

Падчас фестывалю таксама

традыцыйна праходзіць конкурс бодзі-арту
.

Асноўных прызоў у конкурсе авангарднай моды тры. Пераможцы ў дзвюх намінацыях — найлепшая калекцыя і найлепшая прэзентацыя атрымліваюць статуэтку «Залаты бівень». Гран-пры — «Залаты мамант» — атрымлівае мадэльер, які паказвае найбольш цікавы вынік па суме ўсіх крытэраў.

Вядучым фестывалю будзе спявак Пятро Ялфімаў.

Праграма фестывалю:

1 кастрычніка

12:00 Конкурсны паказ авангарднай моды (Нацыянальная школа прыгажосці — Мельнікайце, 4)

16:00 Конкурс відэа-арту (НШП)

19:00 Канцэрт Уладзіміра Чакасіна (НШП)

23:00 Конкурс бодзі-арту

2 кастрычніка

12:00 Майстар-клас для дызайнераў — удзельнікаў фестывалю (НШП)

16:00 «Мая душа». Канцэрт Пятра Ялфімава. (НШП)

19:00 Гала-паказ найлепшых калекцый, уручэнне прызоў фестывалю, паказ гасцявых калекцый. Закрыццё фестывалю. (НШП)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?