Аб гэтым паведаміў першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь.

Паводле яго слоў, цяпер праводзіцца якасны аналіз працы ўсіх сістэм спадарожніка. «Паасобку ўсё працуе, але праграма агульнага кіравання не заўсёды спрацоўвае», — сказаў ён.

Нагадаем, раней планавалася, што спадарожнік будзе запушчаны ў першым квартале 2011 года. Цэнтр кіравання палётам будзе дзейнічаць у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У Плешчаніцах (Лагойскі раён, 70 км ад Мінска) ствараецца камандна-вымяральны пункт.

Завершана мадэрнізацыя прыёмнай антэны на даху будынка АІПІ НАНБ, якая стваралася для працы са спадарожнікам «БелКА». Яго запуск летам 2006 года з касмадрома Байканур быў няўдалым. Цяпер антэна ў стане прымаць інфармацыю беларускага спадарожніка, які распрацоўваецца, і шэрагу расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?