Ва Украіне прайшоў чэмпіянат свету сярод целаахоўнікаў Бодзігард-2011.

Фота photo.allcrimea.net, afishayalta.com, Dfact.net.
На чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў Бодзігард-2011, які завяршыўся ў Ялце, перамагла каманда службы бяспекі Лукашэнкі, паведамляе Korrespondent.net.
Другое месца заняла каманда Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны, на трэцім — таксама супрацоўнікі УДА Украіны з Дэпартамента аховы ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым.
Супрацоўнік службы бяспекі Лукашэнкі Мікалай Шкрэд быў наймацнейшы ў асабістым заліку па рукапашным баі, піша Dfact.net.
На працягу чатырох дзён 24 каманды спаборнічалі ў выкананні практыкаванняў рукапашнага бою, забеспячэнні бяспекі VIP персоны падчас наведвання масавых мерапрыемстваў, аказанні першай медыцынскай дапамогі, хуткаснай стральбе, экстрэмальным кіраванні аўтамабілем, а таксама
выконвалі практычныя заданні па пошуку выбуховых прыладу аўтамабілі.
Акрамя таго, прадстаўнікі СМІ таксама прынялі ўдзел у спецыяльных трэнінгах: па-за спартовай праграмай яны мелі магчымасць уявіць сябе асобамі пад аховай, а афіцэры з каманды ўкраінскай дзяржаховы прадэманстравалі практычныя навыкі па іх абароне.
Чэмпіянат свету па шматбор’і сярод целаахоўнікаў традыцыйна праходзіць ва Украіне ў верасні. У гэтым годзе
прымалі ўдзел спартсмены з адзінаццаці краін — Аўстраліі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Румыніі, ЗША і Украіны.