У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што ад 1 кастрычніка з тэлеканала «ЛАД» знікне дзіцячая перадача «Калыханка». Гэта звязана з тым, што «ЛАД» у хуткім часе стане спартовым каналам.
Як паведамілі «НН» адказны сакратар тэлеканала «ЛАД», нагодаў хвалявацца няма:
«Гэтыя чуткі абсалютна пазбаўленыя глебы. Калі шчыра, дык мы упершыню пра гэта чуем. «Калыханка» як выходзіла, так і будзе выходзіць. Ніхто не збіраецца адмаўляцца ад гэтай перадачы».
У праграме ТВ на наступны тыдзень «Калыханка» ёсць.
«Калыханка» — культавая перадача. На беларускім тэлебачанні яна
выходзіць ад 1981 года і з’яўляецца найстарэйшай дзіцячай праграмай.
0
0
0
0
0
0