Гэта вынікае з матэрыялаў вочных ставак Кавалёва, Канавалава і сведкі Яны Пачыцкай, якія 29 верасня былі зачытаныя ў судзе.

Пачыцкая на следстве паказала, што Кавалёў і Канавалаў хвілін на 15 адасобіліся за шырмай у кватэры, якую арандаваў Канавалаў. Яны там пра штосьці шапталіся, і, калі Пачыцкая зазірнула за шырму, каб паглядзець, што яны там робяць, абодва — Кавалаёў і Канавалаў — сядзелі на кукішках каля сумкі. Змесціва сумкі яна не бачыла, паколькі Канавалаў яе хутка зачыніў і папрасіў Пачыцкую выйсці пагуляць.

Кавалёў на вочнай стаўцы паказаў, што Канавалаў дэманстраваў яму змесціва сумкі, пры ім злучаў правады электрадэтанатара з выбуховай прыладай, тлумачыў яму парадак злучэння шэптам. Паводле слоў Кавалёва, калі Пачыцкая да іх зазірнула, Канавалаў закрыў сумку, каб Пачыцкая не бачыла, што ў ёй.

На вочнай стаўцы Канавалава і Пачыцкай Канавалаў сцвярджае, што Пачыцкая змесціва сумкі не бачыла, а за шторай пры зборцы выбуховай прылады ён знаходзіўся адзін. Канавалаў настойваў на гэтых паказаннях і ніяк не пракаментаваў той факт, што яго паказанні адрозніваюцца ад паказанняў Пачыцкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?