Адпраўленыз-за справы па выбуху ў мінскім метро ў адстаўку пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско загадам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка адноўлены на гэтай пасадзе.
Старшы дарадца юстыцыі Генадзь Дыско ў жніўні быў вызвалены ад пасады пракурора Віцебскай вобласці ў сувязі з расследаваннем тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне 11 красавіка 2011 года і выбухаў у Віцебску і Мінску, што папярэднічалі яму, а таксама прычын і абставін іх здзяйснення.
Як тады растлумачылі ў Генпракуратуры, ён не арганізаваў належным чынам працу па расследаванні выбухаў у верасні 2005 года ў Віцебску. Дыско не забяспечыў сістэмны нагляд за вытворчасцю папярэдняга расследавання па крымінальнай справе па фактах выбухаў выбуховых прылад у Віцебску і за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні органамі ўнутраных спраў