Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, шэраг супрацоўнікаў, задзейнічаных у арганізацыі бяспекі ў цэнтральнай частцы горада, будзе аснашчаны новымі лічбавымі радыёстанцыямі з убудаванымі GSM-перадатчыкамі, сігнал якіх паступае ў аператыўна-дзяжурную частку РАУС. Аператыўны дзяжурны на экране манітора бачыць, дзе ў гэты момант знаходзіцца кожны пешы і аўтамабільны патруль.

Пры паступленні сігнала аб здарэнні або злачынстве дзяжурны вызначае, хто з міліцыянераў бліжэй за ўсё знаходзіцца да месца выкліку, пасля чаго арыентуе найбліжэйшы нарад. Такім чынам, час прыбыцця першага нарада міліцыі да месца здарэння зніжаецца да мінімуму, гаворыцца ў паведамленні УУС Мінаблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?