Пра гэта паведаміў 29 верасня ў Варшаве групе журналістаў з Беларусі, Малдовы, Расеі і Украіны міністр па еўрапейскіх справах Польшчы Мікалай Даўгялевіч.

«Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у пленарнай сесіі саміту Усходняга партнёрства 30 верасня», -- сказаў польскі міністр, звярнуўшы ўвагу, што вячэра арганізуецца для кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Калі Беларусь захоча перагледзець свой удзел у саміце наогул, то гэта будзе ейным рашэннем, адзначыў Даўгялевіч.

У той жа час, на думку польскага міністра, прысутнасць беларускай дэлегацыі на саміце дазволіць данесці да ўладаў Беларусі інфармацыю аб тым, што Беларусь можа страціць і што атрымаць у выпадку паўнавартаснага ўдзелу ў праграме «Усходняга партнёрства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?