Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па захадзе месцамі туман. Вецер паўночна-заходні 6—11 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15—17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8—13°С, максімальная днём плюс 12—18°С, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да плюс 19—22°С.

У Мінску заўтра пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10—12°С, максімальная днём плюс 15—17°С, у другой палове дня паніжэнне да плюс 12—13°С.

2 кастрычніка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночны 5—10 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—7°С, максімальная днём ад плюс 9°С па ўсходзе да плюс 18°С па паўднёвым захадзе краіны.

3 кастрычніка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1—6°С, месцамі замаразкі да 0, мінус 3°С; максімальная тэмпература днём плюс 11—17°С, па паўднёвым захадзе плюс 18—21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?