У Беларусі з кастрычніка плануецца павялічыць зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Аб гэтым сёння, наведваючы дзіцячую бальніцу ў Маладзечне, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Як адзначыў Лукашэнка, у бліжэйшы час плануецца прыняць меры па павелічэнню зарплат работнікаў бюджэтнай сферы, у тым ліку ўрачоў, настаўнікаў, ваеннаслужачых. Напрыклад, зарплаты ўрачоў павінны вырасці прыкладна на 25%.
Ён агледзеў рэканструяваную дзіцячую бальніцу, дзе азнаёміўся з арганізацыяй работы яе лячэбных аддзяленняў. У бальніцы ўстаноўлена новае абсталяванне, якое дае магчымасць рабіць самыя складаныя аперацыі нованароджаным і грудным дзецям. Аглядаючы аперацыйную, Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў: «У кожным раённым цэнтры мы маем аперацыйныя самага высокага ўзроўню».