«Калі б я рыхтаваўся бегчы з краіны, то не вылізваў бы так краіну, як я гэта раблю ў апошні час. Я тут нарадзіўся, вырас і памру тут», — заявіў Лукашэнка ў часе Дажынак. Такім чынам ён абверг заяву былога памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвіда Крэймера, што набліжаныя Аляксандра Лукашэнкі цікавіліся, якая краіна можа прыняць Лукашэнку ў выпадку ягонага ад’езду з Беларусі.

«Што тычыцца майго стану здароўя, то вы ім перадайце, што прэзідэнт смяротна хворы. Няхай выстройваюцца ў чаргу, заўтра трон вызваліцца», — іранізаваў А. Лукашэнка. У якасці доказу ён прывёў сваю выдатную спартовую форму ў гульні ў хакей. «Прыходзьце заўтра на трэніроўку, паглядзіце, як я перасоўваюся», — сказаў ён.

Дарэчы, пятая частка з рэкорднага 700-мільярдавага бюджэту маладзечанскіх Дажынак было вытрачана на пабудову Лядовага палаца.

«Неяк я за сабой не заўважаў няцвёрдай хады, ніколі я бледным з твару не быў», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?