У часе суботняга рабаўнічага нападу невядомых, адзін з які быў у міліцэйскай форме, дэмакратычны актывіст Валеры Ухналёў страціў вялікую суму грошай.

Гэтыя грошы Ухналёўвёз на лекі для жонкі, хворай на анкалогію.

Паводле Валерыя Ухналёва, па факце інцыдэнту, які адбыўся ў суботу ноччу на трасе Вільня — Мінск, міліцыя абяцала завесці справу па артыкуле «Разбой».

«Гэта зрабілі маральныя ўроды, рабаўнікі ведалі, што Ухналёў вёз грошы, якія ён пазычыў на лекі жонцы. Яны яго паставілі ў безвыходнае становішча», — пракаментаваў сітуацыю паплечнік Ухналёва Сяргей Калякін.

«Я гэта адназначна звязваю з маёй палітычнай дзейнасцю. Гэта зроблена для запалохвання»,- заявіў сам спадар Ухналёў.

Паводле іншага пацярпелага, кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі, дзейнічаюць «эскадроны страху», каб запалохаць апазіцыйных актывістаў напярэдадні восеньскіх пратэстаў.

1 кастрычніка, прыкладна, а 10:30 трое невядомых у цывільным напалі на лідара АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому. Потым міліцыя, што прыехала на выклік, адвезла яго ў Цэнтральны РУУС, а потым выпусціла, паабяцаўшы, што пазней выклічуць позвай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?