Сітуацыю ў Беларусі плануецца абмеркаваць падчас восеньская сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, што праходзіць з 3 па 7 кастрычніка ў Страсбургу.
Як паведамляе
Як раней паведамляў БелаПАН, на пачатку жніўня Херкель заклікаў беларускія ўлады гарантаваць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна»,
«Арышт спадара Бяляцкага — яшчэ адзін выпадак у мазаіцы пераследу і запалохвання грамадзянскай супольнасці.
Надышоў час, каб злоўжыванне крымінальным правам у Беларусі спынілася»,— гаварылася ў апублікаванай на сайце ПАСЕ заяве Херкеля.
У канцы ліпеня дакладчык ПАСЕ па Беларусі выступіў з асуджэннем практыкі прымянення смяротнай кары ў Беларусі, пасля таго як былі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуды. У сваёй заяве ён зноў нагадаў пра пазіцыю ПАСЕ супраць смяротнай кары пры любых акалічнасцях.
Нагадаем, умовай вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ з’яўляецца адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе прымяненне.