Як паведамляюць карэспандэнты «НН», на цэнтральных вуліцах сталіцы не заўважаныя ўдзельнікі акцыі «Стоп-бензін», аб’яўленай пасля чарговага падаражання паліва.

На праспекце Незалежнасці і прылеглых вуліцах зафіксаваная актыўнасць міліцыянтаў і супрацоўнікаў ДАІ. Прадстаўнікам прэсы, у першую чаргу фотарэпарцёрам, давялося задавольвацца толькі сцэнай эвакуацыі міліцэйскім трактарам легкавіка.

Нагадаем, што арганізатары акцыі не адмаўляюцца ад стратэгіі, якая выкарыстоўвалася падчас папярэдніх пратэстных выступленняў.

Сёння з 19.00 да 19.30 яны прапаноўвалі аўтамабілістам прыехаць на цэнтральныя праспекты, Незалежнасці і Пераможцаў, і знізіць хуткасць да 20–30 км/г.

Варта нагадаць таксама, што запланаваная на вечар 14 верасня ў Мінску акцыя аўтамабілістаў супраць падаражання паліва «Стоп-бензін» не адбылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?