Здарэнне адбылося на станцыі Брэст-Цэнтральны 30 верасня каля 8-й раніцы.
У працоўны час 41-гадовы машыніст Брэсцкага лакаматыўнага дэпо знаходзіўся на пероне станцыі.
Калі цягнік Гомель — Брэст пад’язджаў да перона, мужчына кінуўся пад колы. Ад атрыманых траўмаў машыніст памёр на месцы. Загінулы жыў у вёсцы Мацяевічы Жабінкаўскага раёна.