Больш за 7,5 млн літраў піва выпілі госці найбуйнейшага ў свеце фестывалю піва і народнага свята Актобэрфэст у Мюнхене, паведамляюць «Беларускія навіны» са спасылкай на РІА «Навіны».

За 17 дзён фестываль наведалі 6,9 млн чалавек — больш, чым летась. Рэкорд 1985 года, аднак, арганізатарам свята пабіць пакуль не ўдалося — у той год Актобэрфэст наведалі 7,1 млн чалавек.

Наведнікі з’елі 118 быкоў і тысячы курыц.
Не абыйшлося і без традыцыйных выкраданняў фестывальных куфляў — у гэтым годзе скралі 226 000 літровых ёмістасцяў, у мінулым — 130 000. Боек, без якіх не абыходзіцца ніводзін Актобэрфэст, зафіксавана на чатыры менш, чым летась — усяго 58.
Страшна ўявіць, колькі магло б быць боек, каб на такі фэст аб’ядалаўкі і п’янства сабралася 7 млн «народжаных у СССР».

Б’юцца на фестывалі, пераважна, тымі самымі піўнымі куфлямі, якія становяцца аб’ектамі крадзяжоў. Усяго паліцыі прыйшлося рэагаваць на выклікі на тэрыторыі фестывалю больш за дзве тысячы разоў.

Алкагольнае атручванне атрымалі 777 чалавек.

А ўсё так добра пачыналася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?