4 кастрычніка ў Кіеве прэзентавалі новую гарадскую электрычку.
Кіраўнік ураду Мікалай Азараў каля новай электрычкі.
Першымі на новай электрычцы праехаліся ўкраінскія чыноўнікі.
4 кастрычніка ў Кіеве прэзентавалі новы від гарадскога транспарту — кальцавую электрычку. Агульная працягласць маршруту складае каля 60 км. Ён прадугледжвае 14 прыпынкаў з магчымасцю выхаду ў метро. Аб’ехаць вакол Кіева на электрычцы можна будзе за 50 хвілін. Інтэрвал руху складае 15-17 хвілін.
На прэзентацыі новага віду электрычкі прысутнічаў прэм’ер-міністр Мікалай Азараў.