Народны сход — першая вялікая акцыя апазіцыі ўвосень. 8 кастрычніка сходы пройдуць у трох дзясятках гарадоў. Вызвалены 1 кастрычніка экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус абяцае прыйсці на акцыю.

Таксама ў нумары:

— Хто купіў Мінск? «Наша Ніва» нагадвае, каму з замежнікаў ужо дасталіся ласыя кавалкі сталіцы.

— «Дажынкі»: Рэпартаж з «забароненага горада».

— «Дасць Бог, хутка ўсё скончыцца». «НН» адшукала былога палітвязня Андрэя Пазняка.

— Колькі зарабляюць беларускія спартоўцы?.

— Адноўленае гняздо Яна Булгака. Рэпартаж з Карэліччыны, дзе малады прадпрымальнік выкупіў сядзібу слыннага фатографа.

— Здрадзіў дзеду? Атрымай крызіс! або Калі скончацца нашы праблемы. Піша Наталка Бабіна.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах з раніцы чацвярга. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0