Падчас чарговай дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк правёў інтэрвенцыю на $13 мільёнаў.

Гэта адбылося першы раз за некалькі тыдняў правядзення дадатковай сесіі.
За кошт гэтага курс даляра ўзняўся ўсяго на 200 рублёў, хоць попыт на амерыканскую валюту быў у шэсць разоў большы за прапанову.
У выніку курс даляра складае 7 810 рублёў.
Курс еўра вырас на 180 рублёў да 10 600, курс расійскага рубля склаў 246 рублёў замест 239.

Заяўкі на продаж склалі ўсяго $6,49 мільёна, у той час як заяўкі на куплю дасягнулі $37,56 мільёна. Выніковы аб'ём таргоў далярам склаў 14,9 мільёна. Такім чынам, даляравая інтэрвенцыя Нацбанка склала $8,41 мільёна. Падобная сітуацыя склалася і з еўра, і з расійскім рублём.

* * *

Тым часам рэзка ўзняліся банкаўскія курсы абмену валюты. Курс куплі даляра ўжо дайшоў да 7800 (прапанова ад «Абсалютбанка»).

Курс продажу тым часам пераходзіць мяжу ў 8000 рублёў. Такую лічбу выстаўляюць буйныя дзяржаўныя банкі — «Беларусбанк», «Белінвестбанк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?