Васіль Манюк вызвалены ад пасады намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Указ аб гэтым падпісаў Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка, адзначае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аб прычынах адстаўкі не паведамляецца. Між тым, на пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі Васіль Манюк быў прызначаны толькі 15 красавіка гэтага года.

Васіль Манюк нарадзіўся ў вёсцы Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. На тэлебачанні з 1998 года. Працаваў старшынёй Брэсцкага абласнога тэлерадыёаб’яднання, першым намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. У 2003 — 2007 гадах — першы намеснік старшыні Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыя Саюзнай дзяржавы (ТРА Саюза), у 2007 годзе ўзначаліў прадстаўніцтва ТРА Саюза ў Мінску. Член Саюза журналістаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?