Аляксандр Лукашэнка аб’явіў старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалаю Ладуцьку заўвагу за непрыняцце належных мер па арганізацыі працы з інвестарамі, цяганіну і бюракратызм. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 6 кастрычніка, паведамляе
На нарадзе 29 верасня па рэалізацыі ў Мінску інвестыцыйных праектаў Лукашэнка раскрытыкаваў сталічныя ўлады за цяганіну і бюракратызм у працы з інвестарамі. Ён запатрабаваў на працягу кастрычніка ўстараніць усе недахопы і парушэнні ў гэтай сферы, у тым ліку прыняць адпаведныя кадравыя рашэнні ў дачыненні да шэрагу вінаватых службовых асоб.
Кіраўніцтвам горада таксама прыняты рашэнні па пакаранні вінаватых. У прыватнасці, вызвалены ад пасад старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Віктар Нікіцін і яго першы намеснік Аляксей Мартынаў, а таксама начальнік упраўлення архітэктуры і арганізацыі праектных работ камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Фёдар Жураўлёў і сакратар старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Валковіч.
Акрамя таго, паводле інфармацыі