Сёння краўнік Беларусі павіншаваў прэм’ер-міністра Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння.

«З задавальненнем адзначаю партнёрскі характар ​​дыялогу, што які склаўся за многія гады супрацоўніцтва і спрыяе аб’яднанню намаганняў па развіцці інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі», — цытуе віншаванне БелТА.

Лукашэнка пажадаў Пуціну моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у яго адказнай дзейнасці.

Не так даўно на адрас расійскага прэм’ера з афіцыйнага Мінска чуліся зусім іншыя характарыстыкі. Дый Пуцін ігнараваў Лукашэнку, накіраваўшы віншаванне з Новым 2011-м годам толькі калегу-прэм’еру Міхаілу Мясніковічу.

Аднак не прыгадваецца выпадку, каб прэзідэнт Расіі віншаваў беларускага прэм’ера з якім-небудзь асабістым святам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?