Намеснік дырэктара галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання НДТРК Аляксандр Казюкевіч паведаміў, што матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012 паміж зборнымі Румыніі і Беларусі будзе паказаны ў прамым эфіры на тэлеканале «Лад».

Пачатак прамой трансляцыі з Бухарэста - у 21.25.

Варта адзначыць, што гаворка ідзе аб паказе толькі матчу з Румыніі, тады як раней планавалася набыць у пакеце яшчэ і телеправы на таварыскую сустрэчу беларусаў з палякамі ў Вісбадэне 11 кастрычніка.

Зборная Беларусі страціла шанцы на плей-оф.

Становішча камандаў:

Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).

Пазасталыя матчы ў групе:

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?