Песня We Built This City гурта Starship прызнаная найгоршай музычнай кампазіцыяй 1980-х гадоў. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага часопісам Rolling Stone сярод сваіх чытачоў.

Сінгл We Built This City быў выпушчаны 1 жніўня 1985 і заняў першае месца ў хіт-парадзе Billboard. Як адзначаецца, песня першынствавала ў апытанні з вельмі вялікай перавагай. Раней, у 2004 годзе, гэтая кампазіцыя ўжо прызнавалася найгоршай песняй усіх часоў паводле версіі часопіса Blender.

Другое месца ў антырэйтынгу Rolling Stone заняла група Eupore з трэкам The Final Countdown (сінгл выйшаў у лютым 1986 і заняў першае месца ў хіт-парадах дзевяці краін, у тым ліку Вялікабрытаніі). Замыкае тройку лідараў Крыс дэ Бург з песняй Lady In Red (сінгл выйшаў у чэрвені 1986 года, падняўшыся на першы радок брытанскага чарта).

Поўны спіс найгоршых кампазіцый 1980-х паводле версіі чытачоў Rolling Stone выглядае наступным чынам:

1. Starship — 'We Built This City'

2. Europe — 'The Final Countdown'

3. Крыс дэ Бург — 'Lady In Red'

4. Wham! — 'Wake Me Up (Before You Go)'

5. Men Without Hats — 'The Safety Dance'

6. Falco — 'Rock Me Amadeus'

7. Бобі Макферын — 'Don’t Worry Be Happy'

8. Тоні Бэзіл — 'Mickey'

9. Taco — 'Puttin' On The Ritz '

10. Рык Эстлі — 'Never Gonna Give You Up'

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?