Мінгарвыканкам прапануе павялічыць кошт адной паездкі ў грамадскім транспарце сталіцы да 1 200 рублёў.

«Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да 1 200 рублёў», — распавялі ў гарвыканкаме.

Калі Мінэканомікі ўзгодніць новы тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў у камунальным пасажырскім транспарце сталіцы, будзе прынята адпаведнае рашэнне гарвыканкама.

Суткі адводзяцца на інфармаванне насельніцтва ў СМІ.

Зараз праезд каштуе 950 рублёў.
Апошні раз ён даражэў 10 верасня на 50 рублёў: з 900 да 950 рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?