Мінэканомікі Беларусі прагназуе інфляцыю па выніках года на ўзроўні 100%.

Пра гэта паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржкіравання.

«У нас ёсць некалькі прагнозаў па інфляцыі. Аднак самым рэалістычным з’яўляецца той, што інфляцыя па выніках года складзе каля 100%», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, за 20 дзён верасня 2011 года інфляцыя ў краіне склала 10,5%, з пачатку года — 69,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?