Даляр — 7920 рублёў. Такія вынікі дадатковай сеіі таргоў на Беларускай
Расійскі рубль каштуе, як і ўчора, 246 рублёў.
Еўра падаражэў на 210 рублёў і цяпер каштуе 10 810 рублёў.
* * *
Сёння на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай
Нацбанк зрабіў інтэрвенцыю яшчэ на $14 мільёнаў.Нагадваем, учора ўкід склаў каля $13 мільёнаў па ўсіх валютах.
Сёння аб’ём гандлю далярамі склаў $31,1 мільёна, прапанова — $19 мільёнаў, попыт — $39,2 мільёна.
Аб’ём гандлю еўра склаў 5 мільёнаў еўра, прапанова — 3,7 мільёна еўра, попыт — 9,1 мільёна еўра.
* * *
За даляр банкі даюць ўжо 8000 рублёў.Псіхалагічную мяжу перайшоў дробны «Дэльтабанк». У найбліжэйшы час да гэтага ўзроўню паднімуць і іншыя банкі.
Курс продажу тым часам вагаецца на ўзроўні 8000–8200 рублёў.
Валюта ў абменніках па-ранейшаму ёсць.
* * *
Дадатнае сальда замежнагандлёвага балансу ў жніўні аказалася меншым, чым чакалася: усяго 120 мільёнаў даляраў. Гэта пры тым, што ў другой палове месяца рынкавы курс даляра дасягнуў ужо 8500.