Уладальнік сеткі казіно «Алімпік» Армін Кару, які вядзе бізнэс і на тэрыторыі Беларусі, увайшоў у топ-10 самых багатых бізнэсоўцаў Эстоніі.

Паводле ацэнкі газеты Aripaev, капітал ігральнага караля СНД і Усходняй Еўропы складае 84 млн еўра. У Беларусі даччынаму прадпрыемству Арміна Кару належыць 3 казіно «Алімпік» і 5 залаў гульнявых аўтаматаў.

З гэтым капіталам уладальнік Olympic Entertainment Group заняў выніковае 8-е месца.

А ўзначаліў топ Хілар Тэдэр. Капітал мільянера ацэнены ў 383 млн еўра.

Тэдэр пачаў скупляць нерухомасць у Расіі пачынаючы з 1997 года. У 1998 годзе запусціў вытворчасць соку, якую ў 2005 годзе прадаў кампаніі Coca-Cola. У 2002 годзе ён адкрыў свой першы гіпермаркет OKey у Расіі. На сёння асноўны бізнэс Тэдэра сканцэнтраваны ва Украіне, дзе прадпрымальнік займаецца развіццём гандлёвай нерухомасці.

Таксама ў топе апынуліся суднабудаўнікі Фёдар Берман (189 млн еўра), нафтатрэйдары Алег Асіноўскі (165 млн еўра), Томас Аннус (Merko, 149 млн. еўра), Маркель Віхман (Go Group, 110 млн еўра), Прыйт Пійльман (Viru Keemia Grupp, 103 млн. еўра), Валерый Каваленка (BLRT Group, 99 млн еўра), Анатоль Канаеў (80 млн еўра) і Ігар Ізраэлян (Technomar & Andrem, 75 млн еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?