Палымяная заўзятарка «Лос-Анджэлес Лейкерс», самая паспяховая мексіканская актрыса ў Галівудзе з часоў Кармэн Міранды Сэлма Хаек замужам за ўплывовым бізнэсмэнам, але гэта не азначае, што яна адмовілася ад сваёй незалежнасці.

«Я ўпарта працую, будую сваё жыццё — і мне гэта падабаецца. Люблю фінансавую незалежнасць», — кажа Хаек. — Я не хачу залежаць ад некага цалкам. Але калі ў мяне часам бываюць непрыемнасці, добра, калі ёсць нехта, каб дапамагчы ці падтрымаць».

На шчасце, Сэлма цалкам можа разлічваць на свайго мужа, французскага мільярдэра Франсуа-Анры Піно, у выпадку неабходнасці. Бо ён з’яўляецца ўладальнікам шматлікіх вядомых дамоў модаў (Yves Saint Laurent, Gucci) і ўваходзіць у сотню самых багатых людзей свету. А паколькі Сэлма знаходзіцца ім у законным шлюбе, то, адпаведна, яна — паўнапраўная суўладальніца ўсіх багаццяў.

«Мне падабаецца гуляць у моду разам з ім, але я Барбі нічыя», — кажа сэксапільная акторка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0