Літва заклікае краіны — члены Мытнага саюза не дапусціць яго перарастання ў палітычны саюз, заявіла 7 кастрычніка прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, выступаючы ў Астане на
«Палітычна ваша краіна можа адыгрываць вялікую ролю ў гэтым саюзе, змякчаючы або стараючыся не дазволіць, каб гэты саюз быў палітызаваны, гэта значыць саюз мытны — няхай ён і застанецца мытным».
Грыбаўскайце лічыць важным, каб Мытны саюз «не стаў палітычным заложнікам амбіцый або нейкіх іншых інтарэсаў».
«На вашу краіну я ўскладаю вельмі вялікія надзеі, што ўмацаванне Мытнага саюза палепшыць магчымасці транзіту грузаў… Гэта будзе значыць, што Казахстан адразу стане нашым суседам, і гэта вельмі добра», — заключыла яна.
У Мытны саюз уваходзяць Расія, Беларусь і Казахстан.





