Сёння на дадатковай сесіі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы попыт зноў быў большым за прапанову. З аб'ёмаў таргоў вынікае, што Нацбанк зрабіў інтэрвенцыю яшчэ на $14 мільёнаў. Нагадваем, учора ўкід склаў каля $13 мільёнаў па ўсіх валютах.
Сёння аб'ём гандлю далярамі склаў $31,1 мільёна, прапанова – $19 мільёнаў, попыт – $39,2 мільёна.
Аб'ём гандлю еўра склаў 5 мільёнаў еўра, прапанова – 3,7 мільёна еўра, попыт – 9,1 мільёна еўра.





