У Беларусі з 8 кастрычніка ўстановіцца халоднае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай на 2–4 градусы ніжэй за кліматычную норму.
Вялікі і глыбокі цыклон, былы ўраган «Афелія», выйшаў на Скандынаўскі паўвостраў. Халодны атмасферны фронт гэтага цыклону напярэдадні прайшоў ліўневымі дажджамі на Брытанскіх астравах і Скандынавіі. Сёння фронт падышоў да нашых
Паводле прагнозаў, 9 кастрычніка франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю рэспублікі, і паўсюдна ўстановіцца халоднае надвор’е. Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 1–7 градусаў, а на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да нуля — 3 градусаў. Удзень прагназуецца 7–13 градусаў цяпла.
Асабліва халоднай чакаецца ноч на панядзелак.
Сціхне вецер, зменшыцца колькасць воблачнасці. На большай частцы тэрыторыі краіны на глебе і месцамі ў паветры мінімальная тэмпература прагназуецца на ўзроўні нуль — мінус 4 градусы. Удзень
Паводле ацэнкі спецыялістаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, халоднае надвор’е ў Беларусі захаваецца да канца наступнага тыдня.





