З прычыны аварыйнасці, якая ніякім чынам не зніжаецца, у гэтыя выхадныя ДАІ працягне масіраваную адпрацоўку МКАД, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў.
На пад’ездах да МКАД з мэтай эфектыўнага выяўлення кіроўцаў у стане ап’янення будуць праводзіцца комплексныя мерапрыемствы «Фільтр» з выкарыстаннем тактыкі «звужанай паласы».
Спецпадраздзяленнедарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Мінскі, Маладзечанскі, Вілейскі і Мядзельскі раёны.
Пры сачэнні за дарожным рухам будуць максімальна задзейнічаныя такія тэхнічныя сродкі выяўлення парушэнняў, як «Візір», «Арэна», «Аўтаўраган» і «Кулон». У ходзе сакрэтнага і змяшанага кантролю традыцыйна прымяняюцца цывільныя аўтамабілі з усталяванымі ў іх прыборамі фотавідэафіксацыі парушэнняў, з перадачай звестак аб зафіксаваных парушэннях пры дапамозе
ДАІ нагадвае, што за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і прадугледжваецца спагнанне ў выглядзе штрафу да 15 базавых велічынь у залежнасці ад таго, наколькі кіроўца перавысіў хуткасць. За двухразовае на працягу года перавышэнне хуткасці больш чым на 20 кіламетраў у гадзіну можна пазбавіцца права кіравання на год.





