У самалёце на суседніх крэслах бландзінка і адвакат. Ляцець доўга. Бландзінка моўчкі адвяртаецца і глядзіць у ілюмінатар.
Адвакат бландзінцы:
— Давайце пагуляем: я Вам задаю пытанне. Калі вы не ведаеце адказу, вы мне 5 даляраў. Потым вы мне задаяце пытанне, калі я не ведаю адказу, я вам 500 даляраў. Бландзінка згаджаецца.
Адвакат:
— Якая адлегласць ад Месяца да Зямлі?
Бландзінка моўчкі аддае яму 5 даляраў.
Бландзінка:
— Хто падымаецца ўгару на трох нагах, а спускаецца на чатырох?
Праходзіць пару гадзін. Адвакат перакапаў інтэрнэт, адказу знайсці не можа. Рабіць няма чаго, ён аддае бландзінцы 500 даляраў і пытае:
— Хто гэта???
Бландзінка моўчкі аддае яму 5 даляраў і адвяртаецца да ілюмінатара.





