Міліцыя затрымала сябра аргкамітэта Народнага сходу Вадзіма Кабанчука і друкаваную прадукцыю, якую меркавалася заўтра раздаваць удзельнікам.
Як распавёў сам Вадзім, міліцыя затрымала яго машыну і адагнала ў Ленінскі РУУС Мінска.
«Зараз вырашаюць, што рабіць. Міліцыя таксама забрала 40 тысяч улётак з праектамі рэзалюцыі народнага сходу, якія меркавалася раздаваць заўтра», — распавёў Вадзім.
Народныя сходы маюць прайсці заўтра ў Мінску і дзясятках іншых гарадоў краіны.





