Валюта фізічным асобам у Беларусі будзе прадавацца па прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.Адпаведны ўказ № 449 «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення
Дакументам уводзіцца рэгістрацыя пашпартных дадзеных асоб, якія набываюць замежную валюту (як наяўную, так і безнаяўную, плацежныя дакументы ў замежнай валюце, у тым ліку дарожныя чэкі) за беларускія рублі ў абменных пунктах і касах банкаў.
Рэгістрацыя пашпартных дадзеных фізічных асоб дазволіць сфармаваць міжбанкаўскую цэнтралізаваную электронную базу звестак па ўліку замежнай валюты, прададзенай фізічным асобам, з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.
З моманту ўступлення ў сілу ўказа продаж замежнай валюты фізічным асобам у абменных пунктах і касах банкаў будзе ажыцяўляцца пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу.Такімі з’яўляюцца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.
Пры аперацыях продажу замежнай валюты, здзяйсняных з дапамогай банкаўскіх пластыкавых картак у тэрмінальных прыладах (атрыманне наяўных грошай і аплата тавараў і паслуг), рэквізіты дакумента, які засведчвае асобу ўладальніка карткі, будуць брацца з базы дадзеных беларускага банка, які эмітаваў картку.
Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.





