Журналіст інфармацыйнага
Паводле слоў журналіста, ён на аўтамабілі накіроўваўся з Глыбокага ў Дзісну. Не даязджаючы каля 5 км да Мёраў, аўтамабіль Шыталя спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны паведамілі, што журналіст затрыманы для праверкі, ці не звязаны ён з крымінальным эпізодам, які здарыўся на дарозе Глыбокае — Шаркоўшчына, дзе нібыта абрабавалі машыну.
Свае затрыманне Шыталь звязвае з акцыяй «Народны сход», якую арганізатары збіраюцца правесці 8 кастрычніка ў шэрагу беларускіх гарадоў, у тым ліку ў Мёрах. Журналіст планаваў рабіць з гэтай акцыі рэпартаж.
Шыталя адвезлі ў Мёрскае РАУС, па стане на 18.00 ён знаходзіўся там.





