У Гомелі, у прыватнасці, у мікрараёне, дзе плануецца правядзенне Народнага сходу (на пляцоўцы каля ДК «Віпра») 7 кастрычніка невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі ад імя апазіцыі аб тым, што мерапрыемства адменіцца.

Пра гэта паведамілі жыхары Гомеля, якія выявілі ўлёткі ў сваіх паштовых скрынях. Улёткі падпісаныя імем гомельскага апазіцыянера, сябра аргкамітэта па правядзеньні Народнага сходу Уладзімір Кацоры.

«Аргкамітэт Народнага сходу павінен быў выканаць шэраг патрабаванняў закона аб масавых мерапрыемствах. Аднак, на жаль, мы гэтага зрабіць не змаглі. Прыносім вам свае прабачэнні. Народны сход у Гомелі не адбудзецца», — гаворыцца ва ўлётках.

На іх ёсць фатаграфія Кацоры, яго мабільны тэлефон і адрас электроннай пошты, надрукаваны з памылкай.
Указаны наклад — 20 тыс. экзэмпляраў. Улётка па афармленні падобная на тыя, якія распаўсюджвалі арганізатары сходу.

З’яўленне улётак з контрпрапагандай Кацора назваў правакацыяй. «

;Гэта нервовая рэакцыя ўладных структур на нашу актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы Народнага сходу.
Улада бярэ мандраж, яна хоча пасварыць мяне з маладой камандай, якая працавала ў гэтым мікрараёне пры падрыхтоўцы мерапрыемства, кінуць камень у мой агарод. Я таксама планаваў удзельнічаць у кампаніі „Парламенцкія выбары“, таму гэтая ўлётка — правакацыя таксама супраць асабіста мяне», — пракаментаваў Кацора.

Тым часам

гарвыканкам паведаміў, што 8 кастрычніка на пляцоўцы каля ДК «Віпра» адбудзецца кірмаш-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?